Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Караткевіч прапаноўвае схадзіць з ёй у тэатар


Тацяна Караткевіч

Тацяна Караткевіч

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Тацяна Караткевіч выставіла на дабрачынным аўкцыёне «Мае Сэнс» прапанову пра сумеснае наведваньне 23 верасьня спэктакля «Чайка» па п’есе Чэхава ў Купалаўскім тэатры.

«Мяне завуць Тацяна Караткевіч. У мяне, як у любога чалавека, шмат жаданьняў, імкненьняў і самыя розныя мары. Сярод іх ёсьць і такія: я заўсёды марыла пра тое, каб нашы людзі сталі трохі дабрэй, а яшчэ аб тым, каб яны маглі самаарганізавацца для таго, каб дапамагаць іншым. Гэты праект — выдатнае спалучэньне і першага, і другога. Таму я зараз тут. Давайце рабіць дабро, атрымліваючы ад гэтага задавальненьне!», — гаворыцца ў камэнтары да лота.

Сабраныя на аўкцыёне сродкі будуць пералічаныя Грамадзкай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» на будаўніцтва Новага Дзіцячага хоспісу. На дадзены момант, апошняя стаўка на лоце — 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG