Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Элтан Джон хоча сустрэцца з Пуціным, каб пагаварыць пра правы геяў


Элтан Джон
Элтан Джон

Ангельскі музыка сэр Элтан Джон у інтэрвію Бі-бі-сі заявіў, што вітаў бы такую размову, нягледзячы на тое, што Ўладзімер Пуцін, магчыма, засьмяяўся б за яго сьпіной.

Паводле слоў музыкі, пазыцыя Пуціна ў адносінах да геяў адарваная ад рэальнасьці, прадузятая і сьмешная.

«Я хацеў бы сустрэцца з Пуціным, — сказаў Элтан Джон. — Гэта, напэўна, утапічная ідэя... Ён можа засьмяяцца за маёй сьпіной, калі закрые за мной дзьверы і назаве мяне поўным ідыётам, але па меншай меры я буду ведаць, што ў мяне хапіла сумленьня паспрабаваць».

Леташняя справаздача праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch сьведчыць аб тым, што расейскія ўлады не змаглі прадухіліць акты гвалту на глебе гамафобіі і не пакаралі вінаватых.

Расейскі закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўналетніх быў сустрэты на Захадзе як дыскрымінацыйны ў дачыненьні да геяў і падвергся жорсткай крытыцы.

Элтан Джон таксама крытычна паставіўся да гэтага закону, як і да леташніх камэнтароў Пуціна, які выказаў занепакоенасьць тым, што геі могуць зводзіць дзяцей.

«Ды што вы кажаце! — сказаў з гэтай нагоды Элтан Джон у інтэрвію Бі-бі-сі. — Вы, прэзыдэнт Расеі, выходзьце і кажаце такія дурныя рэчы!» Зараз Элтан Джон знаходзіцца ва Украіне. У Кіеве ён сустрэўся з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам і заклікаў украінцаў падтрымаць мясцовую ЛГБТ-супольнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG