Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: сьвята ў міліцэйскіх загонах


Сьвята з аўтаматам

Сьвята з аўтаматам

12 верасьня Гомель, другі па велічыні горад Беларусі, адзначаў 873-я ўгодкі з часу летапіснай згадкі. І хаця археолягі дадаюць да гэтай даты паўтара-два стагодзьдзі, аднак, ніхто не рызыкуе назваць новую дату заснаваньня гораду.

Да чарговых угодкаў гораду мясцовыя ўлады пастараліся скончыць рэканструкцыю набярэжнай ракі Сож — яна стала даўжэйшай на 548 мэтраў. Завяршае набярэжную кампазыцыя «Маяк» — 48 рознавысокіх асьвятляльнікаў, замацаваных на гранітным пастамэнце. Драўляныя хаціны на паўкілямэтровай адлегласьці, як зазвычай, закрылі плотам і фатаграфічнай выявай скульптурнай кампазыцыі першаму пасяленцу Гомеля.

Адкрываючы набярэжную напярэдадні сьвята гораду, мясцовыя кіраўнікі пастараліся прыдаць імпрэзе некаторую сьвецкасьць. Дакладней, рэжысэры прапанавалі гараджанам рэканструяваныя гістарычныя падзеі, найбольш характэрныя для гораду — ад часоў радзімічаў да нашых дзён.

Але пачынаецца гісторыя Гомеля чамусьці ад вайсковых дзеячаў Расейскай імпэрыі Румянцава і Паскевіча. Ці то рэжысэры, ці то ідэолягі забыліся на князя Чартарыйскага, які заснаваў драўляны замак на пры ўпадзеньні рэчкі Гамяюк у Сож.

У дзень сьвята горад апаясалі памаранчавыя міліцэйскі стужкі і перанасныя турнікеты. Ня толькі на абноўленую набярэжную Сожа, але і на звычайную імпрэзу без дагляду валізак і дамскіх сумачак, без абмацваньня гараджан спэцназаўцамі не абышлося.

«Думаеце, мне прыемна гэта рабіць, — тлумачыць малады сяржант спэцназу. — Ёсьць загад намесьніка начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі, таму і абшукваем, і абмацваем».

ардон на рэканструяванай набярэжнай Сажа

ардон на рэканструяванай набярэжнай Сажа

Самым папулярным на сьвяце стаў чорны сьцяг Гомельскага клюбу байкераў. Пад ім дэманстравалася амуніцыя таго ж спэцназу — уключна са стралковай зброяй розных узораў і калібраў.

Пад чорным сьцягам Гомельскага клюбу байкераў

Пад чорным сьцягам Гомельскага клюбу байкераў

Пазіраваньне са зброяй

Пазіраваньне са зброяй

На сьвята гораду патрапіў амэрыканскі «Форд» з блатнымі расейскімі нумарамі — не «Жыгулі», ня «Лада» альбо «Волга» саюзнай дзяржавы, а менавіта «Форд». Вакол яго і позы, і сэлфі.

Прыкмета сьвята блатныя расейскія нумары на амэрыканскім Фордзе

Прыкмета сьвята блатныя расейскія нумары на амэрыканскім Фордзе

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG