Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рамках «справы ЮКАСа» Нямеччына можа арыштаваць расейскую маёмасьць на 42 млрд. даляраў


Паводле інфармацыі Der Spiegel, былыя акцыянэры кампаніі ЮКАС падалі пазоў у Вышэйшы зямельны суд Бэрліна з тым, каб спагнаць з Расеі 42 млрд даляраў.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle. Акцыянэры такім чынам дамагаюцца прывядзеньня ў выкананьне рашэньня Гааскага суду па справе ЮКАСа. Па дадзеных выданьня, патрабаваньне экс-акцыянэраў зараз разглядае міністэрства юстыцыі Нямеччыны, затым МЗС краіны перадасьць яго расейскім уладам.

Арышт можа быць накладзены на расейскую нерухомасьць на тэрыторыі ФРГ, а таксама на даходы дзяржаўных энэргетычных кампаній Расеі ад зьдзелак у Нямеччыне. У ліпені 2014 года Расея прайграла амаль дзесяцігадовы судовы працэс, які ініцыявалі былыя акцыянэры кампаніі ЮКАС.

Трацейскі суд у Гаазе прызнаў, што Расея парушыла Энэргетычную хартыю ў 2004 годзе і фактычна экспрапрыявала нафтавую кампанію ў яе законных уладальнікаў. Суд ацаніў страты акцыянераў у 50 млрд даляраў. Расея абскардзіла рашэньне суда. Экс-акцыянэры ўжо зьвярнуліся ў суды Вялікабрытаніі, Францыі, Бэльгіі і ЗША за выкананьнем рашэньня Гаагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG