Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Анімаёўцы» адзначылі дзьве беларускія стужкі, які ня часта паказваюць па беларускім тэлебачаньні


Беларускамоўных стужак сярод пераможцаў сёлетняй “Анімаёўкі” не было
Беларускамоўных стужак сярод пераможцаў сёлетняй “Анімаёўкі” не было

У Магілёве дзьве анімацыйныя стужкі нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» уганаравалі дыплёмамі на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка 2015».

Стужку рэжысэра Алены Пяткевіч «Казкі старога піяніна» эпізод «Штраўс» адзначылі за «Найлепшую музычную гісторыю». Фільм «Лыжка для салдата» Ірыны Тарасавай атрымаў дыплём «За чалавечнасьць». Гран-пры фэстывалю журы аддала гішпанскім мультыплікатарам за фільм «Бензіта Машына-5. Націснуць на курок».

Угнараваныя дыплёмамі беларускія анімацыйныя стужкі ня часта паказвалі па беларускім тэлебачаньні. Ірына Тарасава гаворачы пра свой фільм «Лыжка для салдата» адзначыла:

Ірына Тарасава: “Прадукцыя “Беларусьфільма” часьцяком не даходзіць да гледача”.
Ірына Тарасава: “Прадукцыя “Беларусьфільма” часьцяком не даходзіць да гледача”.

«Яго паказвалі, але ня часта. Прадукцыя, якая робіцца на „Беларусьфільме“ часьцяком не даходзіць да гледача. Гэта зьвязана зь некімі камэрцыйнымі пытаньнямі. Тое, што мы робім яно належыць студыі і яна распараджаецца як з гэтым матэрыялам паступіць».

Паводле рэжысэркі, напярэдадні 70-годзьдзя Перамогі яе фільм у некаторых беларускіх кінатэатраў глядач мог пабачыць:

«Мой фільм пра Вялікую Айчынную вайну. Паколькі вайна даўно скончылася і маладое пакаленьне ня ведае, што гэта такое, мы стараліся фільм зрабіць як успаміны пра ўспаміны. Тое, што дзяды нашы расказвалі пра вайну мы намагаліся ўвасобіць у мультфільм».

Стужка «Лыжка для салдата» зробленая паводле аднайменнага расказу клясыка беларускай літаратуры Янкі Маўра.

У рамках сёлетняга фэстывалю адбыўся Дзень беларускай анімацыі. Стваральнікі беларускіх фільмаў праводзілі творчыя сустрэчы з магілёўскімі гледачамі, паказвалі, як робяцца мультфільмы, апавядалі пра гісторыю беларускай мультыплікацыі і праграм для дзяцей.

Журы фэстывалю
Журы фэстывалю

На «Анімаёўцы» паказалі больш за дзьвесьце анімацыйных стужак з 43 краін. Для прагляду ў конкурснай праграме журы адабрала больш за 70 мультфільмаў. Дыплёмамі адзначылі мультыплікатараў з больш чым зь дзесяці краін. Старшыняваў у інтэрнацыянальным журы расейскі майстар мультыплікацыі Леанід Носараў.

Прызы пераможцам
Прызы пераможцам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG