Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг: Крыві ў Беларусі можа праліцца болей, чым на Майдане ў Кіеве


Палітоляг Павал Вусаў мяркуе, што апазыцыйнаму палітыку Мікалаю Статкевічу ня ўдасца сабраць Плошчу-2015.

«Я ня думаю, што яму ўдасца разгайдаць сытуацыю ці стварыць нейкую крытычную масу, бо, нягледзячы на тое, што Статкевіч мае маральную перавагу перад уладамі, вытрымаў ціск ў вязьніцы і выйшаў сапраўдным пераможцам, тым ня менш рэсурсу, на які трэба разьлічваць падчас пратэсту, у Статкевіча няма. На жаль, ён не зьяўляецца супэраўтарытэтам для большасьці беларусаў», — гэтак сказаў Павал Вусаў ў праграме «Liberum veto» на тэлеканале «Белсат».

На думку палітоляга Паўла Вусава, рэвалюцыя як сродак зьмены ўлады сёньня не папулярная сярод беларусаў, у тым ліку сярод тых, хто лічыць, што дасягнуць зьменаў у краіне магчыма толькі праз актыўныя пратэсты. Павал Вусаў мяркуе, што у выпадку масавых пратэстаў супраць дзейнай улады крыві у Беларусі можа праліцца болей, чым на Майдане ў лютым 2015 году.

Дыскусія пра тое, ці магчымы беларускі Майдан, зноў абвастрылася пасьля правядзеньня Мікалаем Статкевічам ў Менску несанкцыянаванага пікету 10 верасьня. Назіральнікі адзначылі, што Мікалаю Статкевічу ўдалося сабраць на пікеце болей за 100 чалавек, а ўлады не перашкаджалі апазыцыянэру, хаця міліцыя і склала на яго пратакол за правядзеньне несанкцыянавай акцыі. На пікеце, адказваючы на пытаньне, дзе ён будзе 11 кастрычніка, Мікалай Статкевіч сказаў, што ў выбарах браць удзел не зьбіраецца, бо яны ўжо ператвораныя ў фарс, а ў гэты дзень будзе займацца «рыбалкай ці зборам грыбоў». Мэту пікету палітык вызначыў як спробу пашырыць прастору для дэмакратыі ў Беларусі.

«Калі мы пасьпеем адкруціць гайкі рэжыму на два абароты, улады наўрад ці закруцяць іх гэтак жа зноў, максымум на адзін абарот», — лічыць Мікалай Статкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG