Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША гатовыя да новых санкцый супраць Расеі ў выпадку парушэньня менскіх дамоўленасьцяў — Нуланд


Вікторыя Нуланд і Пятро Парашэнка

Вікторыя Нуланд і Пятро Парашэнка

Вашынгтон гатовы ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі ў выпадку далейшага парушэньня менскіх дамоўленасьцей, заяўляе памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

«Санкцыі будуць дзейнічаць, пакуль менскія дамовы ня будуць выкананы. У выпадку выкананьня менскіх пагадненьняў, гаворка ідзе і пра аднаўленьне ўкраінскага сувэрэнітэту на дзяржаўных межаў, тады мы можам пачаць паслабленьне некаторых санкцыі. У выпадку парушэньня менскіх дамоўленасьцей, могуць быць уведзеныя дадатковыя санкцыі», — сказала Нуланд ў суботу, 12 верасьня, падчас 12-й штогадовай канфэрэнцыі YES, які праходзіць у Кіеве.

Нуланд падкрэсьліла, што санкцыі ў дачыненьні да Крыму застаюцца ў сіле, пакуль Украіна не адновіць свой сувэрэнітэт на тэрыторыі паўвострава.

Памочнік дзяржсакратара ЗША адзначыла, што Вашынгтон заклікае ЭЗ прытрымлівацца такой жа пазыцыі.

ЗША і ЭЗ увялі шэраг санкцый у сувязі з дэстабілізацыяй, якую аказвала Расея ва Украіне, у прыватнасьці, на ўсходзе краіны, і з акупацыяй і анэксіяй Крыму.

Большасьць заходніх санкцый датычаць фізычных або юрыдычных асоб з Расеі ці цэлых сэктараў расейскай эканомікі.

У сакавіку 2014 года Расія анэксавала ўкраінскі Крым. Кіеў і Захад не прызнаюць гэтага і лічаць паўвостраў і ў далейшым ўкраінскай тэрыторыяй.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх ваенных, але ёсьць «добраахвотнікі».

Згодна з менскімі дамоўленасьцям, на лініі кантакту ад сярэдзіны лютага павінен быў дзейнічаць дзяжурны рэжым спыненьня агню, а цяжкія ўзбраеньні павінны быць адведзены. Аднак перастрэлкі і абстрэлы, і з ужываньнем «адведзеных» ўзбраеньняў, працягваліся. Бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэньнях і правакацыях.

Баявыя дзеяньні на Данбасе працягваюцца з красавіка 2014 года. За гэты час, па дадзеных ААН, там загінулі амаль 8000 чалавек.

XS
SM
MD
LG