Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваныя сьпісы давераных асобаў кандыдатаў. «Я доўга разважаў, ці далучацца да Караткевіч» — Чалы


11 верасьня Цэнтарвыбаркам апублікаваў сьпісы давераных асоб кандыдатаў на прэзыдэнта Сяргея Гайдукевіча, Тацяны Караткевіч і Аляксандра Лукашэнкі. Сьпіс давераных асоб Мікалая Ўлаховіча не апублікаваны, бо яшчэ не прадстаўлены ў Цэнтарвыбаркам.

Усяго ў кандыдата на прэзыдэнта можа быць 30 давераных асобаў.

Сьпіс давераных асоб Тацяны Караткевіч складаецца з 28 асоб. Сярод іх, на 26 радку аказаўся вядомы эканаміст Сяргей Чалы. Карэспандэнт Радыё Свабода ўзяў інтэрвью ў Сяргея Чалага адносна ягонага будучага удзелу ў выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч.

Сяргей Чалы

Сяргей Чалы

Карэспандэнт: Спадар Чалы, як можаце пракамэнтаваць сваё патрапленьне ў лік давераных асоб Тацяны Караткевіч?

— Папрасілі, але гэта мой сьвядомы выбар. Калі паднялася гэтая кампанія дыскрэдытацыі Тацяны Караткевіч, было б няправільна стаяць убаку і не падтрымаць адзінага, як я лічу, кандыдата, за якога можна галасаваць у гэтых умовах. Справа ў тым, што я не лічу гэтыя выбары прахаднымі, якія нічога не вырашаюць. На маю думку, гэта будуць першыя выбары, на якіх рэальна Лукашэнку няма чаго прапанаваць і абяцаць, ён ніколі ня быў такі безабаронны, як цяпер. Ну што ён можа абяцаць: давайце, яшчэ пратрымаемся, але рэальна нічога рабіць ня будзем? Крызіс будзе паглыбляцца, а мы будзем рабіць выгляд, што захоўваем працоўныя калектывы і чакаем, пакуль сытуацыя ў Расеі палепшыцца? Гэтак мы згубім цэлыя галіны прамысловасьці, а ня проста асобныя заводы.

— Наколькі эканамічныя погляды Тацяны Караткевіч блізкія да вашых?

— Скажам гэтак, што паразуменьне ёсьць і магчымасьць сумесна працаваць вялікая. Мая эканамічная праграма выпраўленьня становішча палягае найперш у тым, што трэба максымальна зьменшыць рэгуляваньне бізнэсу, прыбраць кандалы, якія парашкаджаюць разьвіцца. Тацяна Караткевіч з гэтымі прапановамі па разьвіцьці эканомікі згодная, і таму мы зможам эфэктыўна працаваць. Мая асабістая мара — гэта узначаліць Нацыянальны банк, каб атрымаць магчымасьць праводзіць новую грашовую палітыку.

— Я заўважыў, што сьпіс давераных асоб Тацяны Караткевіч — адзіны, які складзены не ў алфавітным парадку. Ваш 26-ы радок Вас не засмучае?

— Ніколі пра гэта ня думаў. Магчыма, я аказаўся ў канцы сьпісу, бо доўга думаў, разважаў, ці далучацца. Але і паводле першай літары майго прозьвішча ўсё роўна быў бы ў канцы. Не, відаць ня ў гэтым справа. Магчыма, сьпіс складаўся да апошняга дня, дадаваліся новыя прозьвішчы. Гэта якраз і сьведчыць, што сьпіс не фармальны, а сабраліся сапраўдныя аднадумцы.

Вось як выглядае сьпіс давераных асоб Тацяны Караткевіч.

Дзьмітрыеў Андрэй Уладзіміравіч, Лагвіновіч Вольга Леанідаўна, Шыманскі Дзьмітры Пятровіч, Рамашкевіч Кацярына Уладзіміраўна, Рыбакоў Яўген Юр’евіч, Маслоўскі Ігар Уладзіміравіч, Шабетнік Алег Васільевіч, Самуйлава Аксана Аляксееўна, Лапуцін Сяргей Дзмітрыевіч, Сагідуліна Лідзія Дзмітрыеўна, Петравых Андрэй Віктаравіч, Берніковіч Яраслаў Тадэвушавіч, Бандарчук Дзьмітры Уладзіміравіч, Мяцеліца Алег Міхайлавіч, Мядзьведзева Алена Фёдараўна, Шутаў Аляксандар Эдуардавіч, Варонежцаў Юры Іванавіч, Каліноўскі Віталій Анатольевіч, Вільскі Яўгеній Сяргеевіч, Семянтовіч Жанна Анатольеўна, Вазьняк Сяргей Вітальевіч, Канюс Ганна Уладзіміраўна, Лазарэнкаў Валянцін Дзьмітрыевіч, Спаткай Леанід Уладзіміравіч, Квяцінскі Алег Ігаравіч, Чалы Сяргей Вячаслававіч, Яловік Павел Ірэніюшэвіч, Балашэвіч Вячаслаў Ігаравіч.

Назіральнікі адзначаюць, што сьпіс адкрывае кіраўнік штабу Тацяны Караткевіч Андрэй Дзьмітрыеў, які ў 2010 годзе кіраваў выбарчым штабам Уладзімера Някляева, а ў 2015 годзе, калі былы кандыдат на прэзыдэнта Някляеў сышоў з «Гавары праўду», узначаліў гэтую грамадзкую кампанію. Адносна Андрэя Дзьмітрыева апошнім часам гучала шмат скандальных заяваў, у тым ліку аб ягонай супрацы са спэцслужбамі, якія, аднак, не былі даказаныя. Зь вядомых асобаў «сьпісу Тацяны Караткевіч» таксама варта адзначыць актывіста «Гавары праўду» Сяргея Вазьняка і былога палітуцекага Алега Мятеліцу, эканаміста Сяргея Чалага, фізыка Юрыя Варонежцава.

У сьпісе давераных асоб Сяргея Гайдукевіча таксама 28 чалавек. Сярод іх сын палітыка і ягоны першы намесьнік у кіраўніцтве ЛДПБ Алег Гайдукевіч, а таксама вядомы артыст Яўген Крыжаноўскі, які сам некалі спрабаваў вылучацца на прэзыдэнта.

Вось як выглядае «сьпіс Гайдукевіча» цалкам. Гэта Валасюк Станіслаў Алегавіч, Гайдукевіч Алег Сяргеевіч, Галалобава Натальля Тадэвушаўна, Дзямешка Аляксей Аляксеевіч, Езафатаў Дзьмітрый Уладзіміравіч, Ярмыкін Сяргей Уладзіміравіч, Ефімовіч Уладзімір Ільіч, Загрышаў Уладзімір Уладзіміравіч, Іваноў Павел Юр’евіч, Ігнаценка Вольга Іванаўна, Казакоў Андрэй Эдуардавіч, Крот Алег Анатольевіч, Крыжаноўскі Яўген Анатольевіч, Ломаўцаў Дзьмітры Георгіевіч, Максімчык Канстанцін Валер’евіч, Мярзьленка Юры Арнольдавіч, Невяровіч Сяргей Іосіфавіч, Піліпчук Аляксандар Аляксандравіч, Пазьнякоў Яўген Барысавіч, Праўлоцкі Вадзім Вячаслававіч, Пуцілаў Фёдар Аляксандравіч, Сінігаеў Уладзімір Пятровіч, Сіроткін Кірыл Аляксандравіч, Талстой Аляксандр Іванавіч, Троцкі Дзьмітры Георгіевіч, Хішчанка Анатоль Пятровіч, Часалаў Алег Юр’евіч, Шэндрык Аляксандр Міхайлавіч.

Сьпіс давераных асоб кандыдата на прэзыдэнта, дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ўкамплектаваны цалкам. Гэта Акуловіч Ірына Барысаўна, Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч, Бяспалы Сяргей Міхайлавіч, Вялічка Алег Іванавіч, Галаваты Іван Іванавіч, Гардзейчык Іван Аркадзьевіч, Гумінскі Віктар Аляксандравіч, Давыдзька Генадзь Браніслававіч, Дворнік Уладзімір Андрэевіч, Дабрыніна Людміла Анатольеўна, Даманеўскі Уладзімір Віктаравіч, Дарагакупец Анжаліка Юр’еўна, Кананчук Таццяна Пятроўна, Канопліч Сяргей Міхайлавіч, Кароль Андрэй Дзмітрыевіч, Краўцоў Уладзімір Васільевіч, Ліс Анатоль Васільевіч, Мароз Юрый Дзмітрыевіч, Навумовіч Андрэй Мікалаевіч, Путала Канстанцін Іванавіч, Радаман Мікалай Вячаслававіч, Равяка Васіль Афанасьевіч, Румо Алег Алегавіч, Чаркашына Любоў Віктараўна, Шапіра Сямён Барысавіч, Шарстнёў Мікалай Мікалаевіч, Шэршань Пётр Пятровіч, Шорац Андрэй Віктаравіч, Шчоткіна Мар’яна Акіндзінаўна, Якубовіч Тацяна Раманаўна.

Назіральнікі адначаюць, што «сьпіс Лукашэнкі» абнавіўся ў параўнаньні з варыянтам 2010 году, але гэтаксама выглядае «нарэзкай» з найбольш уплывовых кіроўных структураў. У сьпісе 4 старшыні аблвыканкамаў (усе, акрамя Віцебскага і Гомельскага) і старшыня Менгарвыканкаму, "новы твар«сталічнай улады Андрэй Шорац, 8 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўключна з старшынём Уладзімірам Андрэйчанкам і яго намесьнікам Віктарам Гумінскім, 6 «сэнатараў», 2 кіраўнікі тэлерадыёкампаній, у тым ліку кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі» Генадзь Давыдзька. Прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прадстаўленыя некалькімі найбольш заслужанымі і ўжо немаладымі кіраўнікамі, таксама ў сьпісе знайшлося месца рэктару і прарэктару двух пэрыфэрыйных ВНУ, спорт прадстаўляе гімнастка і прызёр Алімпіяды Любоў Чаркашына, а ўрад — таксама жанчына, міністар працы Марыяна Шчоткіна, якая ў апошнія гады стала асабліва вядомай праз кампанію барацьбы з дармаедамі і ўласны катэдж ў элітным пасёлку Дразды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG