Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым лідэрам брытанскіх лейбарыстаў стаў левы радыкал Корбін


Джэрэмі Корбін і яго маладыя прыхільнікі

Джэрэмі Корбін і яго маладыя прыхільнікі

Новым лідэрам Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі стаў 66-гадовы Джэрэмі Корбін — заўзяты сацыяліст, які выступае за адмену мераў жорсткай эканоміі і выхад краіны з НАТО.

У сацыяльных сетках Джэрэмі Корбіна называюць «сябрам Хамасу, Ірану, ІРА і іншых экстрэмістаў».

Як паведамляе расейская служба BBC, выбары лідэра лейбарыстаў былі абвешчаныя пасьля таго, як Эд Мілібэнд сышоў у адстаўку пасьля няўдалага выступу партыі на выбарах у траўні.

Многія аналітыкі прадказваюць, што перамога Джэрэмі Корбіна прывядзе да расколу Лейбарысцкай партыі, паколькі яго праграма непрымальная для «новых лейбарыстаў», якія вызначалі партыйную палітыку з часоў Тоні Блэра.

У пачатку выбарчай кампаніі Джэрэмі Корбін лічыўся аўтсайдэрам, і яго папулярнасьць ва ўнутрыпартыйных апытаньнях стала нечаканасьцю.

Тоні Блэр, які ўзначальваў Лейбарысцкую партыю ў часе перамог на трох парлямэнцкіх выбарах — у 1997-м, 2001-м і 2005 гадах — назваў перамогу Корбіна трагедыяй і катастрофай. Паводле словаў Блэра, лейбарысты пад кіраўніцтвам Корбіна ніколі ня змогуць перамагчы на выбарах, паколькі яго радыкальная левая праграма адштурхне большасьць выбаршчыкаў.

XS
SM
MD
LG