Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: Украіна ня пойдзе на фэдэралізацыю


Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк

«Саступкі — напрыклад, зрабіць ва Ўкраіне фэдэралізацыю — мы ня будзем рабіць, бо гэта пытаньне пра расчляненьне Ўкраіны», — сказаў прэм’ер-міністар Украіны 12 верасьня ў Кіеве. Пра гэта паведамляе УНІАН.

Арсені Яцанюк адзначыў, што ўлады Ўкраіны гатовыя правесьці выбары ў Данецку і Луганску — але паводле міжнародных стандартаў.

«Мы гатовыя правесьці свабодныя і справядлівыя выбары ў Данецку і Луганску, але толькі ў тым выпадку, калі яны будуць адпавядаць крытэрам БДІПЧ/АБСЭ. Я не ўяўляю сабе, як АБСЭ будзе пацьвярджаць, што мы можам правесьці свабодныя выбары пад руляй аўтамата Калашнікава на кожным участку».

XS
SM
MD
LG