Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі ня будзе эўтаназіі


Брытанскі парлямэнт большасьцю галасоў адхіліў законапраект аб працэдуры атрыманьня мэдыкамэнтаў для эўтаназіі ў Англіі і Ўэльсе.

Папярэдні раз Вэстмінстэр абмяркоўваў магчымасьць добраахвотнага сыходу з жыцьця амаль 20 гадоў таму ў 1997 годзе.

Як паведамляе расейская служба BBC, за прыняцьце законапраекту прагаласавалі 118 чальцоў Палаты прадстаўнікоў, 330 прагаласавалі супраць.

Прыхільнікі законапраекту сьцьвярджалі, што яго прыняцьце дасьць магчымасьць сьмяротна хворым людзям прыняць годную і мірную сьмерць.

Праціўнікі пярэчылі, што такая пастаноўка пытаньня абсалютна непрымальная.

Цяперашні законапраект быў прапанаваны лейбарыстам Робам Морысам.

У ім прапаноўвалася дазволіць урачам выпісваць сьмяротную дозу лекаў хворым людзям, якім засталося жыць ня больш за шэсьць месяцаў. Кожны выпадак павінен быў атрымліваць ухваленьне двух лекараў і сябра Вярхоўнага суда. Пацыент павінен быў бы прымаць прэпараты самастойна — удзел у гэтым любой іншай асобы, уключна зь лекарам, застаўся б па-за законам.

Аднак праціўнікі законапраекту сьцьвярджалі, што ў ім недастаткова абароненыя правы паміраючых.

Сябра парлямэнту ад Кансэрватыўнай партыі Кэралайн Спэлмэн адзначыла, што без адпаведных засьцярогаў закон аб «праве памерці» можа ператварыцца ў закон аб «абавязку памерці».

Прэм’ер-міністар Дэвід Кэмэран на дэбатах не прысутнічаў, аднак раней выказаўся, што зьяўляецца праціўнікам новага законапраекту, які, паводле яго слоў, мог наблізіць Брытанію да «легалізацыі эўтаназіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG