Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады Фронт» прыняў рэзалюцыю «Выбарам» — ігнор» ФОТА


У сядзібе Партыі БНФ распачаўся ІХ зьезд «Маладога Фронту». 6 верасьня арганізацыя адзначыла 18-годзьдзе.

Зьезд адбываецца ў адкрытым фармаце, удзельнічаць могуць усе ахвотныя сябры арганізацыі. У залі сабралася каля 30 дэлегатаў. З заснавальнікаў і вэтэранаў арганізацыі прысутнічаюць Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Мікола Дземідзенка, Цімох Дранчук, Наста Палажанка.

Пачаўся зьезд з хвіліны маўчаньня па загінулым ва Ўкраіне Алесю Чаркашыну. Дэлегаты прасьпявалі «Магутны Божа».

Зьміцер Дашкевіч назваў зьезд дыскусіяй.

Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Спачатку маладафронтаўцы хацелі прыняць рэзалюцыю «Байкот „выбарам“». Але потым вырашылі зьмяніць фармулёўку на «„Выбарам“ — ігнор». «Заклікаем усіх кандыдатаў, якія лічаць сябе апазыцыйнымі, зьняцца з выбараў. Усіх, хто працягвае ўдзел у цырку Лукашэнкі — Ярмошынай, „Малады Фронт“ уважае за марыянэтак дыктатуры», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Павал Севярынец

Павал Севярынец

Удзельнікі зьезду

Удзельнікі зьезду

Яўген Васьковіч на зьезьдзе "Маладога Фронту"

Яўген Васьковіч на зьезьдзе "Маладога Фронту"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG