Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трагедыя ў Мэцы: будаўнічы кран абрынуўся і забіў 107 пілігрымаў


Яшчэ 230 чалавек атрымалі раненьні. Колькасьць ахвяраў працягвае расьці.

Месца падзеньня крана заваленае абломкамі будынка, побач зь якім вяліся работы па пашырэньні тэрыторыі мячэці.

Як паведамілі ўлады Савудаўскай Арабіі, у выніку абрушэньня будаўнічага крана, які ўпаў на дах Вялікай мячэці ў сьвятым для мусульманаў горадзе Мэка, загінулі 87 чалавек. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

У сацыяльных сетках зьявіліся фатаграфіі пілігрымаў у скрываўленай вопратцы і разбурэньняў, выкліканых падзеньнем крана.

Гэты інцыдэнт адбыўся, калі мусульмане з усяго сьвету зьехаліся ў Мэку, каб зьдзейсьніць хадж. Штогадовыя мерапрыемствы пачынаюцца ў Мэцы ў канцы гэтага месяца. Улады Савудаўскай Арабіі заўсёды вельмі старанна рыхтуюцца да прыёму шматлікіх пілігрымаў у Мэцы, куды з усяго сьвету зьяжджаюцца да двух мільёнаў мусульман. Вялікая мячэць — адно зь месцаў, дзе ў час хаджу знаходзіцца больш за ўсё пілігрымаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG