Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд прызнаў шлях да працы часткай працоўнага дня


Эўрапейскі суд пастанавіў, што час, затрачаны на шлях да працы, павінен лічыцца часткай працоўнага дня.

Але тычыцца гэта толькі супрацоўнікаў, якія ня маюць сталага офіса — напрыклад, сядзелак або каміваяжораў, якія выяжджаюць на дом, перадае ВВС.

Цяпер працадаўцам давядзецца арганізоўваць графік падначаленых такім чынам, каб іх першы і апошні выезды за дзень займалі як мага менш часу, а пункты прызначэньня знаходзіліся бліжэй да жытла.

Рашэньне прынята ў рамках судовага працэсу з удзелам гішпанскай кампаніі Tyco. Гэтая кампанія ўсталёўвае сыстэмы бясьпекі. У 2011 годзе фірма закрыла свае рэгіянальныя офісы, таму супрацоўнікі мусілі езьдзіць па розных гарадах краіны, каб выканаць заданьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG