Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-цэнтар АТА: абстрэлаў няма ўжо другія суткі


Дзеці на вуліцах Марыюпаля

Дзеці на вуліцах Марыюпаля

Упершыню за многія месяцы мінулыя суткі ў зоне ваенных дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны прайшлі спакойна, паведаміў прэс-цэнтар «антытэрарыстычнай апэрацыі» ўкраінскіх вайскоўцаў.

На працягу ночы на 11 верасьня абстрэлаў таксама не было.

«Супернік ні разу не парушаў перамір’е і адпаведна не ўжываў зброю», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным у «Фэйсбуку».

«Мірныя жыхары Данбаса, вайскоўцы сілаў АТА спадзяюцца, што менскія дамоўленасьці і ў далейшым будуць выконвацца варагуючымі бакамі. А вырашэньне спрэчных пытаньняў і рознагалосьсяў пяройдзе ў фазу перамоваў», — дадаюць у прэс-цэнтры.

У пачатку тыдня ўкраінскія ўлады паведамілі пра рэзкае памяншэньне колькасьці абстрэлаў у Данбасе.

Як заявіў міністар абароны Сьцяпан Палтарак, колькасьць абстрэлаў з боку самаабвешчаных ДНР і ЛНР на ўсходзе Ўкраіны ў цяперашні час — мінімальная за апошнія паўтара года.

XS
SM
MD
LG