Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя адмовілася пераносіць акцыю пратэсту на ўскраіну Масквы


Архіўнае фота. 2012 год.
Архіўнае фота. 2012 год.

Улады Масквы ў чацьвер паведамілі, што на 20 верасьня ў сталіцы заплянаваныя «вялікія мерапрыемствы».

Прыхільнікі апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага адмовіліся ад прапановы мэрыі Масквы перанесьці правядзеньне мітынгу за зьмяняльнасьць улады 20 верасьні з цэнтру сталіцы ў раён Мар’іна. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Мікалая Ляскіна, кіраўніка маскоўскага аддзяленьня незарэгістраванай «Партыі Прагрэсу».

Паводле яго слоў, апазыцыя накіравала ўладам альтэрнатыўныя варыянты маршрутаў у цэнтры Масквы для шэсьця і мітынгу, якія не перасякаюцца зь міжнародным маратонам, заплянаваным на 20 верасьня. «Маратон афіцыйна заканчвае ўсю сваю працу ў 15:30, пачатак нашага шэсьця ў 16:30», — падкрэсьліў Ляскін.

Першапачаткова прыхільнікі Навальнага плянавалі арганізаваць 20 верасьня шэсьце па Бульварным кольцы і мітынг на праспэкце акадэміка Андрэя Сахарава. Сярод асноўных патрабаваньняў акцыі ўказаныя: забесьпячэньне доступу апазыцыі на выбары, спыненьне вайны, адмена цэнзуры, вызваленьне палітвязьняў і барацьба з карупцыяй. Заяўленая колькасьць удзельнікаў акцыі — 40 тысяч чалавек.

Улады Масквы ў чацьвер заявілі, што на 20 верасьня ў сталіцы заплянаваныя «вялікія мерапрыемствы», у тым ліку міжнародны маратон, і прапанавалі перанесьці акцыю пратэсту ў Мар’іна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG