Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугорскі ўрад прапануе ўвесьці надзвычайнае становішча


Міністэрства ўнутраных справаў Вугоршчыны прапанавала абвясьціць «стан крызісу з-за масавай міграцыі» ад 15 верасьня, грунтуючыся на законапраектах прынятых на мінулым тыдні.

Пра гэта ў чацьвер паведаміў Янаш Лазар, кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра краіны Віктара Орбана. Гэтая прапанова будзе першым пунктам для абмеркаваньня на паседжаньні ўраду 15 верасьня, сказаў Лазар на штотыднёвай прэс-канфэрэнцыі.

Больш за 160 тысяч мігрантаў і ўцякачоў з Блізкага Ўсходу, Азіі і Афрыкі патрапілі ў Вугоршчыну сёлета, на шляху ў багатыя дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу, галоўным чынам у Нямеччыну.

Новыя законапраекты робяць крымінальным злачынствам перасячэньне памежнай агароджы, якая цяпер будуецца, і дазволяць уладам у разглядаць заявы аб прытулку з дапамогай паскоранай працэдуры, проста на мяжы.

XS
SM
MD
LG