Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэмарыял у Нью-Ёрку: памяць пра 9/11


Мэмарыяльны фантан, які дакладна паўтарае контур разбуранага хмарачоса.

Мэмарыяльны фантан, які дакладна паўтарае контур разбуранага хмарачоса.

11 верасьня 2001 году ў ЗША адбыўся тэрарыстычны акт, вынікам якога была сьмерць 2998 чалавек.

На месцы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру — двух хмарачосаў, у якія ўрэзаліся самалёты, праз дзесяць гадоў пасьля тэракту быў адкрыты мэмарыял і музэй/

Штодня на плітах можна ўбачыць кветкі — у дзень народзінаў ахвяры тэракту.

У будынак музэю ўмантаваныя канструкцыі з разбураных хмарачосаў.

У музэі 9/11. Фрагмэнт фюзэляжа самалёта, які быў захоплены тэрарыстамі і накіраваны ў адну зь вежаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру.

У залі музэю.

Фрагмэнт канструкцыі разбуранага хмарачоса.

Яшчэ адзін фрагмэнт канструкцыі хмарачоса — менавіта ў гэтае месца ўрэзаўся адзін з самалётаў.

Частка лесьвіцы аднаго з хмарачосаў.

Адзін з самых кранальных экспанатаў музэю — лялькі дзяцей, якія загінулі ў захопленых тэрарыстамі самалётах.

Фрагмэнт тэлевізійнай антэны, усталяванай на вежы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру.

Арганізатарам тэракту была «Аль-Каеда» на чале з Усамам бін Лядэнам. У музэі выстаўленая цагліна з дому, у якім хаваўся і быў забіты тэрарыст бін Лядэн.

Побач з мэмарыялам пабудаваны самы высокі на гэты момант хмарачос Нью-Ёрку.

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG