Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацкевіч арганізатарам пікету: Вы ствараеце шоў, якое патрэбна Лукашэнку і Ярмошынай


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч заклікаў Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзьку і Ўладзімера Някляева не праводзіць больш вулічных акцый, бо яны «падаграюць цікавасьць да гэтых «выбараў».

Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч заклікаў Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзьку і Ўладзімера Някляева не праводзіць больш вулічных акцый, бо яны «падаграюць цікавасьць да гэтых «выбараў».

У звароце, зьмешчаным у фэйсбуку, Уладзімер Мацкевіч адзначае:

«Чаго вы дамагліся, і чаго дамагаліся? Бо нічога, акрамя „карцінкі“, не атрымалася. Той маленькі натоўп, што атрымаўся на „карцінцы“, ня варты часу, энэргіі і намаганьняў лідараў нацыянальнага ўзроўню.

„Карцінка“ кволая атрымалася, але гэта ўсё ж станоўчы вынік. Маленькі, але станоўчы. Але яго пераважвае вялікі адмоўны вынік! Вы падаграяце цікавасьць да гэтых „выбараў“. Вы ствараеце шоў, якое патрэбна Лукашэнку і Ярмошынай, вы працуеце на іх PR. Кожнае такое шоў, кожны такі фарс, кожны скандал, кожная „карцінка“ дадае пэўную колькасьць тых, хто прыйдзе на ўчасткі 11 кастрычніка».

Паводле Мацкевіча, больш ня трэба «дэманстраваць навязьліва, патасна, карцінна і бязглузда».

«Кемлівыя і разважлівыя людзі ўсё зразумелі пра гэтыя „выбары“ і адвярнуліся ад іх. Засталіся экзальтаваныя, рамантычныя, наіўныя. Вы дадаяце ім марнай надзеі і адштурхоўваеце ад сябе кемлівых і разважлівых.

Экзальтацыя пройдзе, яна заўсёды хутка праходзіць. А высновы пра вас як пра патасных правадыроў экзальтаваных падлеткаў у разважлівых застануцца. І вам гэта яшчэ адгукнецца. Хоць якая вам розьніца! Вы ўжо страцілі рэшткі свайго палітычнага і сацыяльнага капіталу папярэднімі бязглуздымі ўчынкамі», — зазначае Ўладзімер Мацкевіч.

Паводле Мацкевіча, палітыткі ня ведаюць, што рабіць далей, што «бачна па гэтым пікеце».

«Я не вінавачу вас у гэтым. Разумею, чаму ў вас няма ніякага пляну ні на доўгую, ні на кароткую пэрспэктыву.

Але вы хоць крок да таго, каб яго зрабіць, здольныя зрабіць? Ці вашага розуму хапае толькі на тое, каб бузіць пад дзьвярыма ўнівэрмагу? Мне няма справы да таго, як вы марнуеце свой імідж, аўтарытэт і палітычны капітал. Гэта належыць вам, і вы маеце права рабіць з сабой, з тым, што маеце, усё, што заўгодна! Мне ёсьць справа да Радзімы, свабоды, будучыні. Пытаньне толькі ў тым, з вамі, ці на вас ужо цалкам трэба ставіць крыж? Залічыць вас у поўныя лузэры?», — піша Ўладзімер Мацкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG