Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямцоў і Саўчанка сярод намінантаў на прэмію імя Сахарава


Надзея Саўчанка, Барыс Нямцоў

Надзея Саўчанка, Барыс Нямцоў

Забіты ў лютым у Маскве апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў і ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца пад арыштам у Расеі, унесены ў сьпіс намінантаў на прэмію імя Андрэя Сахарава за 2015 год.

Узнагарода, заснаваная ў 1988 годзе Эўрапарлямэнтам, прысуджаецца штогод грамадзянам або іх аб’яднаньням за ўклад у абарону правоў чалавека і свабоды выказваньня. Грашовы памер прэміі складае 50 тысяч эўра.

Сярод іншых намінантаў гэтага году — былы кантрактнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн, блогер з Саудаўскай Арабіі Раіф Бадаві, самалійская актывістка Эдна Адан Ісмаіл. Ляўрэата назавуць у кастрычніку.

Раней стала вядома, што Барыс Нямцоў пасьмяротна ўганараваны амэрыканскай Прэміяй Свабоды за 2015 год.

Зь Беларусі ўзнагароду імя Сахарава атрымлівалі Беларуская асацыяцыя журналістаў і Аляксандар Мілінкевіч.

XS
SM
MD
LG