Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікае Менск да правядзеньня дэмакратычных выбараў


Эўрапарлямэнт 10 верасьня прыняў рэзалюцыю, якая вітае вызваленьне палітычных вязьняў у Беларусі і заклікае беларускія ўлады да правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі.

Рэзалюцыя адзначае, што вызваленьне палітвязьняў «можа стаць першым крокам да паляпшэньня адносін паміж ЭЗ і Беларусьсю».

Адначасова эўрапейскія дэпутаты заклікаюць беларускія ўлады забясьпечыць кандыдатам ад апазыцыі доступ да «сродкаў камунікацыі, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржавы» і спыніць перасьлед незалежных СМІ па палітычных прычынах.

У рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаваньне да Эўракамісіі аказваць фінансавую і палітычную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ, уключаючы вяшчаньне на Беларусь з-за мяжы, і няўрадавым арганізацыям.

Эўрапарлямэнт таксама заклікаў Эўракамісію паскорыць ход перамоваў аб палягчэньні для Беларусі візавага рэжыму з ЭЗ.

XS
SM
MD
LG