Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За жоўта-блакітную зорку ў Маскве пасадзілі аднаго, чатырох апраўдалі


Таганскі суд Масквы апраўдаў чатырох фігурантаў справы аб перафарбоўваньні зоркі на шпілі аднаго з вышынных будынкаў у Маскве ў колеры ўкраінскага сьцяга. Яшчэ адзін фігурант справы — Уладзімер Падрэзаў — атрымаў два гады і тры месяцы калёніі.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, суд зьняў абвінавачаньні па артыкулах «Вандалізм» і «Хуліганства» з Аляксандра Пограбава, Аляксея Шыракажухава, Яўгеніі Каратковай і Ганны Ляпёшкінай. Яшчэ адзін фігурант справы — Уладзімер Падрэзаў — прызнаны па гэтых артыкулах вінаватым і асуджаны да двух гадоў і трох месяцаў турмы.

Раней Падрэзаў часткова прызнаў сваю віну, заявіўшы, што 20 жніўня 2014 году ён сапраўды правёў на дах будынку кіеўскага руфэра Паўла Ўшыўца, вядомага як Рыгор Mustang Wanted. Аднак, па словах асуджанага, ён ня ведаў пра ягоны намер павесіць на шпілі ўкраінскі сьцяг. Астатнія абвінавачаныя цалкам адмаўлялі сваю віну, сьцьвярджаючы, што ў ноч на 20 жніўня скакалі з даху высоткі, аднак нічога не фарбавалі і сьцяга не ўзьнімалі.

Уладзімер Падрэзаў

Уладзімер Падрэзаў

Рыгор Мустанг узяў на сябе адказнасьць за акцыю. У Расеі ён завочна арыштаваны і абвешчаны ў міжнародны вышук.

20 жніўня 2014 году ўкраінскі руфэр Мустанг усталяваў на шпілі маскоўскай высоткі ўкраінскі сьцяг і часткова пафарбаваў зорку ў блакітны колер.

Руфэр Мустанг на расфарбаванай ім крамлёўскай зорцы

Руфэр Мустанг на расфарбаванай ім крамлёўскай зорцы

XS
SM
MD
LG