Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч падзякавала камандзе, якая зь ёй працуе.

«Улада павінна мяняцца мірным шляхам. Таму павінна быць ня больш за два тэрміны для прэзыдэнцтва. Лукашэнка стаміўся, яму трэба адпачыць. Патрэбныя мірныя перамены і новыя людзі ва ўладзе», — сказала Караткевіч.

ЦВК вядзе рэгістрацыю кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта 11 кастрычніка. У адрозьненьне ад папярэдніх кампаніяў цырымонія больш сьціплая і адбываецца не ў Палацы Рэспублікі, а ў Доме ўраду. Акрамя Караткевіч, зарэгістраваныя былі трое чалавек: Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Лукашэнка і Мікалай Улаховіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG