Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК зарэгістравала чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта

абноўлена

Пасьведчаньне №1 атрымала Тацяна Караткевіч — першая жанчына-кандыдат у прэзыдэнты ў гісторыі Беларусі.

Цэнтарвыбаркам 10 верасьня зарэгістраваў чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта — Сяргея Гайдукевіча, Тацяну Караткевіч, Аляксандра Лукашэнку, Мікалая Улаховіча.

Пасьведчаньне №1 атрымала Тацяна Караткевіч — першая жанчына-кандыдат у прэзыдэнты ў гісторыі Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка на ўручэньне пасьведчаньняў не прыйшоў.

13:04 10.9.2015

12:58 10.9.2015

У Менску за Лукашэнку сфальшавалі 151 подпіс

Выступае старшыня менскай гарадзкой выбарчай камісіі Дзьмітрый Шаўцоў. Адзначае вялікую актыўнайсьць у сталіцы, а таксама кажа пра незаконны распаўсюд агітацыйных матэрыялаў за Анатоля Лябедзьку.

Адзначаецца, што ў Менску было зафіксавана толькі 151 несапраўдны подпіс за дзейнага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

12:50 10.9.2015

Лазавік: Трэба зрабіць працэдуру подпісаў яшчэ больш лібэральнай

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік узяў слова, сказаў, што трэба рабіць працэдуру збору подпісаў яшчэ больш лібэральнай, каб усе змаглі сабраць неабходную колькасьць подпісаў.

«Трэба прыбраць з заканадаўства перашкоды, якія яшчэ там ёсьць», — сказаў Лазавік.

12:46 10.9.2015
Мікалай Лазавік
Мікалай Лазавік

12:37 10.9.2015

Да будынку ЦВК прыйшло 15 актывістаў кампаніі «Гавары праўду», будуць сустракаць Тацяну Караткевіч. Узьнялі бел-чырвона-белы сьцяг і сьцяг кампаніі.

12:27 10.9.2015

Старшыні камісіяў: Цярэшчанка сфальшаваў шмат подпісаў

Выступілі старшыні Берасьцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай абласьцей. Усе падкрэсьліваюць, што за Віктара Цярэшчанку было вельмі шмат сфальшаваных подпісаў.

12:25 10.9.2015

Лукашэнка, Улаховіч, Караткевіч, Гайдукевіч. 4 пасведчаньні на стале ў ЦВК.

12:24 10.9.2015

Адкрыла паседжаньне старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Выступаюць старшыні абласным камісіяў, яны даюць справаздачы па праверцы подпісаў.

12:07 10.9.2015

Зьнік кіраўнік выбарчага штабу Віктара Цярэшчанкі

Пра гэта журналістам паведаміў у Доме ўраду сябра выбарчага штабу Віктара Цярэшчанкі Сяргей Скрабец.

Паводле Скрабца, Алег Несьцяркоў зьнік тыдзень таму, яго тэлефон выключаны. Сябры і паплечнікі Алега Несьцяркова рыхтуюцца зьвяртацца ў міліцыю.

12:07 10.9.2015

У чаканьні кандыдатаў каля Дому ўраду

11:48 10.9.2015

Гайдукевіча сустракаюць 30 чалавек зь вялізным букетам ружаў

Каля 30 чалавек будуць вітаць кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Гайдукевіча. Пікет у яго падтрымку адбываецца перад пачаткам рэгістрацыі кандыдатаў у Доме ўраду.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, на пікетчыках — майкі з партрэтам Сяргея Гайдукевіча. Калі будзе абвешчана рашэньне пра рэгістрацыю, удзельнікі пікету маюць паднесьці Гайдукевічу вялізны букет ружаў.

XS
SM
MD
LG