Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: ЗША павінны рабіць больш, каб стрымаць расейскую агрэсію


Гілары Клінтан выступае ў вашынгтонскім дасьледчым цэнтры Brookings Institution 9 верасьня.

Гілары Клінтан выступае ў вашынгтонскім дасьледчым цэнтры Brookings Institution 9 верасьня.

Гілары Клінтан, былы дзяржсакратар ЗША і адна з найбольш імаверных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі, заклікала да больш жорсткага адказу на дзеяньні Расеі ва Ўкраіне і Сірыі.

Клінтан заявіла, што мэты Масквы — «загнаць у кут, канфрантаваць і падарваць амэрыканскую магутнасьць калі толькі магчыма і дзе толькі магчыма».

Фактычна крытыкуючы адміністрацыю Барака Абамы, Клінтан заявіла, што Вашынгтон павінны рабіць больш ў адказ на расейскае ўмяшаньне ва Ўкраіне.

«Я была і застаюся перакананая, што нам трэба скаардынаваныя намаганьні, каб падвысіць цану [дзеяньняў] для Расеі і асабліва для Пуціна. Я лічу, што мы зрабілі недастаткова, — сказала Клінтан пасьля сваёй прамовы ў вашынгтонскім дасьледчым цэнтры Brookings Institution. — Я сярод тых людзей, хто хоча, каб мы зрабілі больш ў адказ на анэксію Крыму і працяг дэстабілізацыі Ўкраіны».

Клінтан таксама дадала, што трэба абмяркоўваць, якім чынам «стрымаць і прадухіліць расейскую агрэсію з Эўропе і іншых месцах».

Заявы Клінтан прагучалі з хуткім часе пасьля таго, як афіцыйны Вашынгтон агучыў сваю занепакоенасьць ваеннымі намерамі Расеі ў Сірыі.

XS
SM
MD
LG