Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі музыка жорстка высьмейвае прапаганду: «Папа, чё там у хохлов?»


Васілій К., лідэр гурту «Василий К. и интеллигенты»

Васілій К., лідэр гурту «Василий К. и интеллигенты»

Музыка і сьпявак Васілій К., лідэр гурту «Василий К. и интеллигенты» на канцэртах у Расеі выконвае іранічную песьню «Папа, чё там у хохлов?», якая высьмейвае расейскую прапаганду.

«Крошка сын к отцу пришел, и спросила кроха: папа, че там у хохлов? — У хохлов все плохо! — Папа, где твоя нога? Где ты был все лето? — Был я в отпуске, сынок, отравился где-то. — Пап, а как же пол-лица? Ты же весь в ожогах! — Рот закрой, смотри ТВ. У хохлов все плохо!»

Увага, прысутнічае непрыстойная лексыка!

У інтэрвію Радыё Свабода Васілій К. распавёў, што тэкст песьні ён знайшоў у інтэрнэце:

«Я знайшоў тэкст, ён здаўся мне дзіўна дакладным, таленавіта дакладным, я яго прымайстраваў да мінімальнага колькасьці акордаў, і атрымалася песенька. Што ў ёй рэзаніруе? У сакавіку мінулага года я заехаў пагуляць у Севастопаль, дзе я вырас збольшага, часткова я рос у Мурманску, часткова — у Севастопалі. І там я ўпершыню зьвярнуў увагу на тое, што мэдыйная прастора гораду працавала паводле ўзору, які я раней бачыў толькі ў нейкіх гістарычных фільмах. Я спалохаўся, мне стала страшна. Я адчуў, што адбываецца нешта дрэннае. І тады я зразумеў, што гэта знаёмая з дзяцінства, з літаратуры, з апавяданьняў іншых людзей праца прапагандысцкай машыны. Потым я заўважыў тое ж самае ў Расеі. Тое, што робяць вялікія мэдыі, — гэта падладка грамадзкай думкі пад тое, што патрэбна ўладзе. Я думаю, што так ня варта рабіць».

РС: Якая звычайна рэакцыя залі на гэтую песьню?

Васілій К: Вельмі розная. Самая крайняя. Людзі падыходзяць, кажуць дзякуй. А на адным фэстывалі ня так даўно, пад Масквой, выйшаў да сцэны чалавек, прычым таксама музыка, я не буду называць яго прозьвішча, гэта рок-музыка, і пачаў лаяцца нецэнзурнымі словамі, крычаць «Здраднік!», Кідаць сьмецьце, плявацца. Гэта было дзіўна. Гэта быў першы і пакуль адзіны выпадак такі прамой канфрантацыі, які гэтая песьня выклікала. Але я бачу, што людзі рэагуюць, гэта значыць яна прымушае людзей сказаць — «опа!» — і азірнуцца.

Цалкам інтэрвію з Васіліем К. можна прачытаць тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG