Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каралева Лізавета II пабіла рэкорд Вікторыі


Каралева Лізавета II у сваім пакоі для прыватных аўдыенцый у Букінгемскім палацы.

Каралева Лізавета II у сваім пакоі для прыватных аўдыенцый у Букінгемскім палацы.

Каралева Лізавета II сёньня зрабілася манархам, які даўжэй за ўсіх правіць у гісторыі Вялікай Брытаніі. У гэтым яна перасягнула сваю прапрабабулю, каралеву Вікторыю, якая была на троне 63 гады і 7 месяцаў.

Прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран заявіў, што мільёны брытанцаў будуць адзначаць гэты «гістарычны момант». Паводле яго, за апошнія 63 гады, Яе Вялікасьць зрабілася «скалой стабільнасьці» ў сьвеце, які зьмяняецца, а яе бескарысьлівае пачуцьцё служэньня атрымала ўдзячнасьць ня толькі ў Вялікай Брытаніі, але па ўсім сьвеце.

Каралева будзе адзначаць гадавіну ў Шатляндыі, дзе яна адпачывае разам з мужам прынцам Філіпам.

89-гадовы манарх ўзышла на трон ў 1952 годзе пасьля сьмерці бацькі караля Георга VI. Яе афіцыйная каранацыя адбылася на наступны год. За час яе праўленьня ў Брытаніі зьмянілася 12 прэм’ер-міністраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG