Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску адбудзецца адноўлены фэстываль «Рок па вакацыях»


Belarus - Rock after vacations, Poster

Belarus - Rock after vacations, Poster

Найстарэйшы беларускі рок-фэст пройдзе ў Менску 9 верасьня з 18:00 да 22:00 на пляцоўцы Біргардэн рэстарана-бровара «Сябры».

Асноўнымі ўдзельнікамі стануць ляўрэаты і ўдзельнікі беларускіх і эўрапейскіх фэстаў гурты :B:N:, Мутнаевока, NIZKIZ. Гурты выканаюць кавэры на ўдзельнікаў першых фэстываляў «Рок па вакацыях».

Фэстываль «Рок па вакацыях» упершыню прайшоў 1 верасьня 1993 года і карыстаўся вялікай папулярнасьцю цягам наступных 5 гадоў. На ім выступалі зоркі і пачаткоўцы беларускага року: «Мроя», «Уліс», «Крама», «Новае неба», Rouble Zone, «Тарнада», Аляксей Шадзько і іншыя. У 1996-м была запісаная відэавэрсія фэстывалю, якая доўгі час паказвалася на тэлевізіі і распаўсюджвалася на відэакасэтах. З 1998 года быў перапынак і адраджэньне ў 2008-м.

XS
SM
MD
LG