Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: у Рэспубліцы Марый Эл адкрылі трохмэтровы помнік Сталіну


У Рэспубліцы Марый Эл ў пасёлку Шэлангер адкрылі помнік Сталіну. Манумэнт усталяваны перад адміністрацыйным будынкам саўгасу «Зьвянігаўскі». Вышыня скульптуры без пастамэнта складае каля трох мэтраў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Саўгас «Зьвянігаўскі» ўзначальвае Іван Казанкоў, кіраўнік рэспубліканскага камітэту Камуністычнай партыі Расеі. Як паведамляе прэс-служба камітэту, «цікавасьць да І. В. Сталіна ўзрасла апошнім часам, калі Расея перажывае не найлепшыя часы, зьвязаныя з падзеньнем прамысловай вытворчасьці і санкцыямі, абвешчанымі нам краінамі Захаду».

Адкрыцьцё помніка Сталіну адбылося на фоне абвастрэньня перадвыбарнай барацьбы ў рэгіёне. Напярэдадні губэрнатар рэспублікі Марый Эл Леанід Маркелаў на сустрэчы з жыхарамі пасёлку Шымшурга прыгразіў ім «перакапаць дарогу» — з-за аказанага яму «дрэннага прыёму». У адкрыцьці помніка Сталіну ўзяў удзел канкурэнт Маркелава на будучых выбарах кіраўніка рэгіёну, дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Сяргей Мамаеў.

Тым часам помнік Сталіну ў Пензе, усталяваны чатыры гады таму, перанесены ў цэнтар гораду. Урачыстая цырымонія яго адкрыцьця на вуліцы Кірава адбылася ў сераду, 9 верасня. У ёй узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Помнік Сталіну быў адкрыты на праездзе Дарвіна ў Пензе 15 ліпеня 2011 году. На яго выраб і дастаўку з Паўднёвай Асэтыі было сабрана каля 150 тыс. рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG