Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даўнія пісьменьнікі


Ханс Хэердал, «Партрэт Кнута Гамсуна» (1903)

Ханс Хэердал, «Партрэт Кнута Гамсуна» (1903)

Лаўлю сябе на несуцяшальнай рэфлексіі: я перастаў чытаць кнігі дзеля прыемнасьці.

Чытаю, бо наогул трэба. Выйшла кніга беларускага аўтара, пра якую гавораць. Або кніга аўтара, якому гадоў 15 прарочаць «нобэль». За гэтую далі прэмію Ганкураў. А за тыя — «пуліцэра», «букера», «фэміну». Трэба зазірнуць.

Каб вярнуць памяць, як чытаецца дзеля асалоды, я стаў перачытваць даўніх аўтараў, пакаштаваных у юнацтве і маладосьці: Жуля Вэрна, Томаса Мана, Станіслава Лема, Івана Буніна, Кнута Гамсуна...

Даўнія пісьменьнікі — як даўнія магілы на вясковых могілках: выклікаюць больш спагады і павагі, чым новыя, але пісьмёны на крыжах зарасьлі мохам і прачытваюцца не адразу і ня цалкам.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG