Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскія татары заклікалі да «харчовай блякады» Крыму


Рэфат Чубараў і Мустафа Джамілеў
Рэфат Чубараў і Мустафа Джамілеў

Лідэры крымскіх татараў заклікаюць патрыётаў Украіны далучыцца да «харчовай блякады» Крыму, якую намечана пачаць у 20-тых днях верасьня.

Як паведамляе сайт нашай радыёстанцыі «Крым. Рэаліі», кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, падкрэсьліў, што пастаўляныя Ўкраінай на паўвостраў прадукты харчаваньня паступаюць у вайсковыя гарнізоны акупацыйных сіл.

З такой пазыцыяй пагадзіўся і ўпаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны па справах крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў, які прывёў дадзеныя аб тым, што 80 працэнтаў харчовых тавараў з Украіны паступаюць на тэрыторыю Расеі. «Нельга карміць бандытаў, якія зьдзекуюцца з нашых суайчыньнікаў у Крыме», — паадкрэсьліў Мустафа Джамілеў.

Разам з тым ён адзначыў, што заплянаваная акцыя не павінна ісьці насуперак палітыцы ўкраінскай улады, таму яе трэба ўзгадніць з кіраўніцтвам краіны.

Пасьля анэксіі Крыму Расеяй у сакавіку 2014 году паўвостраў абвешчаны Кіевам часова акупаванай тэрыторыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG