Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ера кліпу на песьню «Не здавайся» Алеся Чаркашына ВІДЭА

  • Тэлеканал Белсат

На дзень Беларускай вайсковай славы прыпалі 9 дзён па сьмерці «Тараса» – беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына.

«З Алесем пазнаёміўся на перадавой у Песках, падчас здымак да фільму «Білорус». Вясёлы, жыцьцярадасны хлопец, вернік. Аднойчы ўзяў у рукі гітару і тады я пачуў яшчэ чарнавую вэрсію песьні «Не здавайся», яна моцна закранула мяне, – гаворыць рэжысэр-дакумэнталіст Антось Цялежнікаў. – Я прапанаваў зрабіць яе музычным трэкам майго фільму. Алесь ахвотна пагадзіўся. Празь некалькі месяцаў песьню запісалі ў студыі».​

Паводле Антося Цялежнікава, ідэя зрабіць кліп на гэтую песьню зьявілася пасьля прэзэнтацыі фільму:

«Я змантаваў кліп зь нявыкарыстаных для стужкі матэрыялаў, паказаў Алесю чарнавы мантаж, яму спадабалася, думаў пра тое, як зрабіць прэзэнтацыю зь ягоным удзелам. Апошні кантакт зь ім адбыўся 6 жніўня, я абяцаў што неўзабаве адбудзецца прэзэнтацыя кліпу. Праз два дні ён быў паранены ў баі пад Старагнатаўкай. Апошнія радкі песні «Не здавайся», на жаль, апынуліся для яго прарочымі...»

28 жніўня Алесь адышоў у лепшы сьвет. Я адшукаў рэдкія кадры, дзе зьяўляўся твар Алеся, ён катэгарычна не хацеў трапляць у кадр, хвалюючыся за бясьпеку сваіх блізкіх і родных у Беларусі. Кліп быў перамантаваны... Хацеў бы каб ён быў прэзэнтаваны менавіта 8 верасьня ў Дзень беларускай вайсковай славы, дзе цяпер ёсьць месца і для нашага беларускага героя – Алеся Чаркашына».

XS
SM
MD
LG