Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскія актывісты ўшанавалі герояў бітвы пад Воршай


Аўтобус, у якім прыехалі прадстаўнікі Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў і неабыякавыя гараджане, суправаджала міліцэйская машына.

Міліцыянты зьявіліся, калі аўтобус ужо ад’ехаў ад Воршы. Машына суправаджала ўдзельнікаў да самага Крапівенскага поля, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася пераможная бітва. Аднак ускладаньню кветак яны не заміналі і да помнікаў ваярам не пайшлі.

Актывісты ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг, пад якім прачыталі супольную малітву каля крыжа з надпісам «Героям Аршанскай перамогі». Яны ўсклалі кветкі каля помнікаў-камянёў з выявамі Канстанціна Астроскага ды іншых славутых асобаў. Запалілі сьвечкі ў памяць пра палеглых удзельнікаў пераможнай бітвы, дата якой дагэтуль адзначаецца патрыётамі як Дзень беларускай вайсковай славы.

XS
SM
MD
LG