Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні чакаюць Мядзьведзева


Расьцяжка над вуліцай

Расьцяжка над вуліцай

Сёньня ў Горадні мае адбыцца паседжаньне Эўразійскай міжурадавай рады. Плянуецца ўдзел расейскага прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Засядаць будуць у аблвыканкаме на вуліцы Элізы Ажэшкі, 3. Учора над уваходам вывесілі транспарант на расейскай мове. Расьцяжка з паведамленьнем пра паседжаньне вісіць таксама непадалёк — на скрыжаваньні вуліц Ажэшкі, Віленскай і Савецкай.

Транспарант над аблвыканкамам

Транспарант над аблвыканкамам

У навакольлі аблвыканкаму мноства цывільных людзей. Стаяць па два або пахаджаюць. Збольшага яны маладзейшага веку, апранутыя як звычайна моладзь — некаторыя з капюшонамі на галаве, з рукзакамі. Таксама дзяжураць міліцыянты ў форме ДАІ, на прылеглых вуліцах ёсьць міліцэйскія машыны.

Дзяжураць двое ў цывільным і міліцыянт

Дзяжураць двое ў цывільным і міліцыянт

Агулам захады бясьпекі звонку падобныя да тых, якія робяцца, калі прыяжджае Лукашэнка, што бывае нячаста. Адна розьніца: у навакольлі аблвыканкаму ставяць тады жалезныя бар’еры, не прапускаючы мінакоў.

На стаянцы транспарту зь Менску: мікрааўтобусы расейскай дэлегацыі і аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі

На стаянцы транспарту зь Менску: мікрааўтобусы расейскай дэлегацыі і аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі

XS
SM
MD
LG