Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі міліцыі едуць па Міхалевіча ў Гудагай


Алесь Міхалевіч, фота 2011 году

Алесь Міхалевіч, фота 2011 году

Супрацоўнікі міліцыі ўжо выехалі на станцыю Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы па затрыманага там раніцай 8 верасьня экс-кандыдата у прэзыдэнты Алеся Міхалевіча.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Канстанціна Шалькевіча.

Нагадаем, пры перасячэньні літоўска-беларускай мяжы Міхалевіч быў затрыманы памежнікамі як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку.

Алесь Міхалевіч быў кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году. 19 сьнежня, пасьля акцыі апазыцыі ён быў затрыманы, правёў у сьледчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся паводле крымінальнай справы аб «арганізацыі масавых беспарадкаў».

Пасьля вызваленьня зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе Алесь Міхалевіч правёў прэсавую канфэрэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызваленьня стала дадзеная пад катаваньнямі згода на супрацоўніцтва са спэцслужбамі.

Празь некалькі дзён Міхалевіч таемна пакінуў Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

XS
SM
MD
LG