Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі зьнялі зь цягніка кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году і вязьня Плошчы-2010 Алеся Міхалевіча і аддалі ў рукі міліцыі. Цяпер яго трымаюць у Ашмянскім РАУС.

Алеся Міхалевіча затрымалі на мяжы ў Гудагаі, калі ён ехаў зь Вільні ў Менск цягніком, пра гэта ён сам паведаміў Свабодзе па тэлефоне:

«Я ў Гудагаі, афіцыйна затрыманы падчас вяртаньня ў Беларусь», — заявіў Міхалевіч Радыё Свабода. Паводле яго слоў, памежнікі цяпер высьвятляюць, што зь ім рабіць.

«Я разьлічваў на тое, што рана ці позна трэба вяртацца, і думаю, што зараз найлепшы момант вярнуцца. Я вельмі хачу быць зь сям’ёй, вельмі хачу быць у Беларусі, і таму прыняў такое рашэньне», — падкрэсьліў Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч заявіў, што ў Беларусі магчыма ўсё што заўгодна, таму ён разьлічвае на горшы варыянт, «што буду доўга і ўпарта сядзець».

«Як яно будзе — паглядзім. Жыцьцё пакажа», — дадаў ён.

Паводле слоў Міхалевіча, у яго вельмі шмат плянаў на жыцьцё і дзейнасьць у Беларусі, але спачатку трэба высьветліць, у якім статусе ён тут знаходзіцца.

Міхалевіч вяртаецца ў Беларусь

Стэфановіч: Міхалевіча павінны ўзяць пад варту

Супрацоўнікі міліцыі едуць па Міхалевіча ў Гудагай

Статкевіч: «Я вітаю вяртаньне Міхалевіча ў Беларусь і гатовы паціснуць яму руку»

«Міхалевіч ведаў напэўна, што будзе затрыманы», — Францкевіч

Алесь Міхалевіч сёньня заявіў пра сваё вяртаньне ў Беларусь у сваім Фэйсбуку:

«Вяртаюся ў Беларусь. Шмат разоў казаў, што вярнуся ў Беларусь адразу, як выпусьцяць асноўных палітзьняволеных (думаў пра Бяляцкага і Статкевіча). Яны на свабодзе. Перасякаю мяжу Беларусі, ведаю, што мяне арыштуюць, бо застаюся апошнім абвінавачваемым па справе аб „масавых беспарадках“ 2010 году, якую Сьледчы камітэт адмаўляецца закрываць... Рана ці позна выйду на свабоду... Жыве Беларусь!!!»

«Буду чакаць, пакуль ён не паведаміць, што рабіць. У любым выпадку, буду трымаць пальцы крыжыкам, каб гэта скончылася як толькі магчыма хутчэй», — заявіла жонка Алеся Міхалевіча Мілана ў інтэрвію Радыё Свабода.

Алесь Міхалевіч удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. 19 сьнежня, пасьля акцыі апазыцыі ён быў затрыманы, правёў у сьледчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся паводле крымінальнай справы аб «арганізацыі масавых беспарадкаў».

Пасьля вызваленьня з СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе Алесь Міхалевіч правёў прэсавую канфэрэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызваленьня стала дадзеная пад катаваньнямі згода на супрацоўніцтва са спэцслужбамі.

Алесь Міхалевіч распавёў Свабодзе пра катаваньнні ў СІЗА КДБ.

Празь некалькі дзён Міхалевіч таемна пакінуў Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Алесь Міхалевіч пасьля атрыманьня палітычнага прытулку жыў і працаваў у Чэхіі, час ад часу сустракаўся за межамі Беларусі зь сям’ёй, якая засталася ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG