Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША просяць Грэцыю забараніць пралёт ваенных самалётаў Расеі ў Сырыю


Грэцыя пацьвердзіла інфармацыю аб тым, што Расея запытвала дазвол на дастаўку ваенных грузаў у Сірыю празь яе паветраную прастору.

Грэцыя заявіла, што «вывучае» просьбу ЗША забараніць расейскім самалётам выкарыстоўваць грэцкае паветраную прастору для дастаўкі ваенных грузаў у Сырыю. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Грэцыі заявіў 7 верасьня, што запыт Вашынгтону быў зроблены двума днямі раней.

Афіцыйны прадстаўнік Грэцыі заявіў, што Расея папрасіла ў Атэнаў дазволу на пралёт двух самалётаў над грэцкай тэрыторыяй паміж 1 верасьня і 24 верасьня. Вашынгтон занепакоены тым, што Масква плянуе павялічыць ваенную падтрымку ўраду прэзыдэнта Башара аль-Асада.

«Нью-Ёрк Таймс» паведаміла, што Расея накіравала перадавую групу ў Сырыю і ўзмацніла іншыя дзеяньні, каб пашырыць такую падтрымку. «Расейскі бок ніколі не хаваў той факт, што пасылае ваенную тэхніку сырыйскім уладам, каб дапамагчы ім у барацьбе з тэрарызмам», — заявіла прэс-сакратарка МЗС РФ Марыя Захарава агенцтву Франс Прэс 7 верасьня.

Дэпутат Дзяржаўнай думы Дзмітры Гудкоў заявіў 7 верасьня, што накіраваў ліст міністру абароны Сяргею Шайгу з запытам аб прысутнасьці расейскіх войскаў у Сырыі, а таксама запытаў пра страты.

Прынамсі, 225 тысяч чалавек былі забітыя ў баях у Сырыі, а мільёны іншых бфлі вымушаныя пакінуць свае дамы, пасьля таго як урад Асада заглушыў дэмакратычныя пратэсты ў красавіку 2011 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG