Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыхільнікі Навальнага падалі заяўку на мітынг колькасьцю 40 000


Аляксей Навальны.

Аляксей Навальны.

На думку Навальнага, «варта сабрацца, абмеркаваць важныя рэчы і прадэманстраваць» уладам, што «мы неяк ня вельмі плянавалі жыць у манархіі».

Прыхільнікі апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага падалі ў мэрыю Масквы заяўку на правядзеньне 20 верасьня ў сталіцы масавай акцыі пратэсту. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на выканаўчага дырэктара Фонду барацьбы з карупцыяй Рамана Рубанава.

Апазыцыянэры плянуюць арганізаваць шэсьце па Бульварным кольцы, а затым правесьці мітынг на праспэкце акадэміка Андрэя Сахарава. Заяўленая колькасьць удзельнікаў акцыі — 40 тысяч чалавек.

Кіраўнік дэпартамэнту рэгіянальнай бясьпекі Масквы Аляксей Маёраў пацьвердзіў атрыманьне паведамленьня ад апазыцыянэраў. У сераду або чацьвер сталічная мэрыя плянуе даць адказ на заяўку.

Навальны на мінулым тыдні абвясьціў аб правядзеньні 20 верасьня ў Маскве мітынгу за зьмяняльнасьць улады. Сярод асноўных патрабаваньняў акцыі ўказаны: забесьпячэньне доступу апазыцыі на выбары, спыненьне вайны, адмена цэнзуры, вызваленьне палітвязьняў і барацьба з карупцыяй.

У сваім блёгу Навальны адзначыў, што «шэсьцяў у Маскве не было паўгода — з часу забойства Барыса Нямцова», вялікага мітынгу — паўтара года. На думку палітыка, «варта сабрацца, абмеркаваць важныя рэчы і прадэманстраваць, што мы неяк не вельмі плянавалі жыць у манархіі».

XS
SM
MD
LG