Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратыя аказалася толькі лёзунгамі для таго, каб «даіць» бюджэт — малдаўскі журналіст


Васіліў Батнару

Васіліў Батнару

Масавыя пратэсты ў Малдове, наладжаныя непарлямэнцкім рухам «Годнасьць і праўда», мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка Кішынёўскага бюро нашага радыё Васіліў Батнару. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.

Дракахруст: Малдова — краіна з разьвітай парлямэнцкай дэмакратыяй, чэмпіён эўраінтэграцыі на постсавецкай прасторы. Лічыцца, што дэмакратыя і праэўрапейскі курс — лепшае супрацьядзьдзе супраць карупцыю і алігархіі. Чаму ж у Малдове ўзьнікаюць шматтысячныя пратэсты супраць карупцыі?

Батнару: Таму што ўсё гэта аказалася толькі лёзунгамі для таго, каб «дзярбаніць» бюджэт. Зьмянілі камуністычную ўладу, а спосабы здабычы для сябе ўсялякіх прывілеяў і карупцыйных сродкаў засталіся тыя ж. І народ цярпеў да гэтага часу, калі зразумеў, што хопіць уладзе хавацца за гэтымі плякатамі.

Дракахруст: Дэмакратыя, асабліва прадстаўнічая дэмакратыя — форма кіраваньня, якая дазваляе ўлічыць усю разнастайнасьць грамадзкіх інтарэсаў. Адкуль жа ў дэмакратычнай Малдове ўзяўся непарлямэнцкі рух «Годнасьць і праўда», які фактычна выступае супраць усяго істэблішмэнту краіны — і ўладнага, і апазыцыйнага?

на паляваньні ў сьнежні летась быў выпадкова забіты чалавек. Высьветлілася, што ў тым паляваньні ўдзельнічаў генэральны пракурор і іншыя высокапастаўленыя асобы. Палявалі яны ў запаведніку, у забароненым месцы. Грамадзтва расцаніла гэта як нахабную форму карупцыі.

Батнару: Розныя ручаі зьліліся ў адным пункце. Гэты пункт — тое, што як парлямэнцкая большасьць, гэтак і парлямэнцкая меншасьць робяць зусім інакш, чым дэкляруюць.

Вось толькі адзін прыклад: на паляваньні ў сьнежні летась быў выпадкова забіты чалавек. Высьветлілася, што ў тым паляваньні ўдзельнічаў генэральны пракурор і іншыя высокапастаўленыя асобы. Палявалі яны ў запаведніку, у забароненым месцы. Грамадзтва расцаніла гэта як нахабную форму карупцыі. Гэта цалкам не па-эўрапейску.

Ці можна прыгадаць схему, якая нашумела на ўвесь сьвет, калі з трох банкаў вывелі з краіны мільярд эўра. Гэта рабілася пад «дахам» палітычных бонзаў.

Цяпер гэта ўсім абрыдла ў роўнай ступені. І людзі сышліся разам, каб скінуць гэтую ўладу, а потым ізноў разьдзяліцца па сваіх партыях і палітычных перавагах, калі цяперашняя ўлада пагодзіцца на датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

Размова не ідзе пра зьмену дзяржаўнага ладу, размова пра практыку, якая відавочная для ўсіх, што нават заходнія партнэры ў адкрытую гавораць пра «захопленую дзяржаву».

Дракахруст: Наколькі я ведаю, ў шэрагах маніфэстантаў — людзі як правых, гэтак і левых поглядаў, ад юніяністаў да прадстаўнікоў прарасейскіх груповак. Але ці можна сказаць пра нейкія супольныя геапалітычныя ўстаноўкі пратэстоўцаў?

Батнару: Яны на час пакінулі ўбаку свае геапалітычныя густы. Яны не акцэнтуюць вэктары сваіх перавагаў. Наступае холад, час, калі давядзецца плаціць па рахунках за газ, які падаражаў для людзей любых палітычных поглядаў. Прыйшоў час дзейнічаць, бо народ рэальна галее. І ўрад са спазьненьнем, але прыняў рашэньне на падаражаньне энэрганосьбітаў. Але ад гэтага нічога істотна не зьмянілася. Бюджэт не дабіраецца і існуе небясьпека таго, што ня будуць выплачвацца заробкі.

І знайшлася група лідэраў, якія не прэтэндуюць на тое, каб быць партыяй, але яны спрабуюць вымусіць парлямэнт абвясьціць датэрміновыя выбары, а прэзыдэнта — сысьці ў адстаўку, каб зьявілася нейкае сьвятло ў канцы тунэлю.

Дракахруст: Вы кажаце, што яны ня партыя і ня хочуць быць ёй. Дык адкуль зьявіцца сьвятло ў канцы тунэлю? Ёсьць палітычная канфігурацыя краіны, спэктар палітычных партыяў. Ну абвесьцяць датэрміновыя выбары. Адкуль зьявіцца новая сіла? Тыя ж партыі ў іншай прапорцыі — яны ж і будуць уладай. Ці не?

Я чакаю, што будзе дыскусія, ці стане гэты рух «Годнасьць і праўда» зародкам новай партыі — ня злодзеяў і не карупцыянэраў. Пакуль гэта на ўзроўні дыскусіяў, некаторыя настойваюць на тым, што трэба заставацца рухам. Іншыя лічыць, што трэба пераўтварацца ў партыю, шукаць лідэра. Патэнцыйна такім лідэрам называлася былы міністар адукацыі Майя Санду.

Батнару: Ёсьць невялікія праэўрапейскія і прарасейскія партыі, якіх адсунулі за кулісы. Я чакаю, што будзе дыскусія, ці стане гэты рух «Годнасьць і праўда» зародкам новай партыі — ня злодзеяў і не карупцыянэраў. Пакуль гэта на ўзроўні дыскусіяў, некаторыя настойваюць на тым, што трэба заставацца рухам. Іншыя лічыць, што трэба пераўтварацца ў партыю, шукаць лідэра. Патэнцыйна такім лідэрам называлася былы міністар адукацыі Майя Санду. Зь ёй абышліся ня надта карэктна. Яе ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі вылучалі ў прэм’еры, а потым пад прэсінгам партнэраў па Альянсе яе адклікалі. Яна, магчыма, магла б стаць такім лідэрам. Але гэта пакуль дыскусіі, пакуль трэба дамагчыся праграмы-мінімум.

Дракахруст: Наколькі высокая імавернасьць таго, што пакуль мірныя пратэсты перарастуць у гвалт? Наколькі лідэры «Годнасьці і праўды» аўтарытэтны, наколькі кантралююць маніфэстантаў? Ну і наколькі ўлада схільная саступаць ці прынамсі размаўляць, а наколькі — ужываць сілу?

Батнару: Зараз ідзе пазыцыйная гульня. Учора яны выпрабоўвалі нэрвы адзін аднаго. Дзякаваць Богу, ўсё абышлося без правакацый і паліцыя адно здаля глядзела на пратэсты, ахоўваючы ўрадавыя будынкі, памятаючы аб вядомых падзеях у Кішынёве ў красавіку 2009 году, калі маніфэстанты захапілі будынкі парлямэнту і адміністрацыі прэзыдэнта.

Лідэры «Годнасьці і праўды» ня маюць ніякіх дысцыплінарных партыйных рычагоў, каб кантраляваць гэтую масу. Усе прыйшлі па сваёй волі і гэтак жа па сваёй волі могуць і дзейнічаць на плошчы. І заклікі да парадку ня будуць мець эфэкту, калі парлямэнт ня будзе ісьці на саступкі. Рух, які ўзяў у рукі мікрафон, адчуў настроі людзей. Калі б гэтая пара ня была выпушчаная, маглі б быць вельмі хаатычныя рухі. Зараз урад мусіць вельмі акуратна ставіцца да гэтага крызісу і скарыстаць тое, што ёсьць лідэры, якія гатовыя паступова выпускаць пару, каб не ўзарваўся ўвесь кацёл.

Тыя, хто бачыў дадзеныя сацыялягічных апытаньняў, маглі б убачыць рост гэтых настрояў на працягу апошніх 2 гадоў. Але цягнік карупцыянэраў, якія зарваліся, цяжка спыніць без калектыўнай волі. А партыі ўладнага Альянсу залежныя адна ад адной і ня могуць дзейнічаць рашуча.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG