Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску каля Палацу Незалежнасьці затрымалі журналістку і пікетоўцаў


Палац Незалежнасьці

Палац Незалежнасьці

Побач з Палацам Незалежнасьці затрымалі пікетоўцаў, дольшчыкаў аднаго з даўгабудаў, і журналістку «Народнай Волі» Кацярыну Андрэеву.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Ён адзначыў, што Кацярына Андрэева мела «мела пры сабе рэдакцыйнае заданьне, яго адабралі, вязуць у Цэнтральны РУУС».

Адзін з затрыманых, Сяргей Шунько, апавёў карэспандэнту Свабоды праз тэлефон:

«Я сфатаграфаваўся каля Палаца Незалежнасьці, насупраць „Атлянта“. Прыйшлі людзі ў зялёнай форме, загадалі супрацоўнікам АМАП мяне затрымаць. І цяпер мяне трымаюць для высьвятленьня нейкіх абставінаў. Якіх, нам ня кажуць. Затрымалі са мной яшчэ аднаго чалавека і журналістку, якая была побач», — распавёў Сяргей.

XS
SM
MD
LG