Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнасьць да нацыянальнага падштурхнула беларусаў насіць «вышыванкі», — прадстаўніца Міністэрства культуры


«Міс Беларусь-2004» Вольга Антропова і «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкава - у вышымайках
«Міс Беларусь-2004» Вольга Антропова і «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкава - у вышымайках

Міністэрства культуры пазытыўна ацэньвае трэнд на папулярызацыю беларускага нацыянальнага арнамэнту.

Міністэрства культуры пазытыўна ацэньвае цяперашнюю хвалю папулярызацыі беларускай культуры з дапамогай старажытнай сымболікі — нацыянальнага арнамэнту.

7 верасьня ў Менску на прэс-канфэрэнцыі галоўны спэцыяліст упраўленьня ўстаноў культуры і народнай творчасьці міністэрства Людміла Лебедзь сказала, што беларусы, якія цікавяцца культурнымі зьявамі іншых народаў, пачалі актыўна зьвяртацца да ўласнай культуры.

«Думаю, што прыхільнасьць да свайго, нацыянальнага падштурхнула нас, беларусаў, пачаць насіць вышыванкі, наносіць аэраграфію ў нацыянальным стылі на свае аўтамабілі. Гэта значыць берагчы, любіць, прапагандаваць і папулярызаваць і сваё — беларускае, нацыянальнае», — цытуе БелаПАН Людмілу Лебедзь.

У сваю чаргу прадстаўнікі нацыянальных дыяспар таксама з задавальненьнем далучаюцца да беларускай культуры, адзначыла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG