Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны хрысьціянін павінен прыняць у сябе па мігранце


Мігранты, пераважна зь Сірыі, пераходзяць з Вугоршчыны ў Аўстрыю
Мігранты, пераважна зь Сірыі, пераходзяць з Вугоршчыны ў Аўстрыю

Папа Рымскі Францішак заклікаў каталіцкія парафіі у Эўропе прыняць па адной сям’і уцекачоў.

«Міласэрнасьць Бога распазнаецца праз нашыя ўчынкі. Таму зьвяртаюся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасьцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Эўропе, выявіць праўду Эвангельля і прыняць па адной сям’і уцекачоў. Гэта відавочны жэст падрыхтоўкі да Сьвятога Году Міласэрнасьці. Няхай кожная парафія, кожная рэлігійная супольнасьць, кожны кляштар, кожны санктуарый Эўропы дасьць прытулак адной сям’і ўцекачоў, пачынаючы з маёй Рымскай дыяцэзіі», сказаў Пантыфік.

Беларуская рэдакцыя радыё Ватыкану цытуе словы кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які ўдакладніў, што заклік Папы аб неабходнасьці прыняцьця па адной сям’і мігрантаў тычыцца каталіцкіх парафій, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Эўропе, а ня толькі ў яе некаторых частках: «Папа хоча, каб ва ўсёй Эўропе — менавіта ва „усёй“ Эўропе, а ня толькі ў яе пэўных асобных частках — хрысьціянскія супольнасьці сталі натхняльніцамі гасьціннасьці ў сытуацыі, калі цяжар праблемаў бежанцаў і мігрантаў праяўляецца, як найбольш актуальная і тэрміновая мяжа канкрэтнай салідарнасьці на кантынэнтальным гарызонце», — сказаў прадстаўнік Сьвятога Пасаду.

Каталіцкія парафіі ў Беларусі таксама не павінны застацца ў баку.

А магчыма — кіруючыся хрысьціянскімі каштоўнасьцямі — кожная хрысьціянская сям’я павінна ўзяць да сабе па адным мігранце.

Вы з гэтым згодныя?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG