Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сон і жах


Нікалай Абрагам Абільдгард, «Начны кашмар» (1800).

Нікалай Абрагам Абільдгард, «Начны кашмар» (1800).

Нібыта праз 40 год у Менску сустракаю сябра дзяцінства. Але горад чужы, незнаёмы, як гарады 19 або 22 стагодзьдзя. Людзі дзіўныя, з кідкімі фрызурамі, тату і макіяжам, абы як апранутыя. У многіх за плячыма вялікія кайстры. Паводзіны і размовы няўцямныя, хоць асобныя словы добра знаёмыя. Трапляем у кватэру сябра, поўную нягеглых рэчаў і вычварнай мэблі.

Сябрукова бабуля, памерлая 50 год таму, адзіная, каго я разумею і хто спагадліва прымае маю прысутнасьць. Незнаёмая дзяўчына моўчкі вядзе ў пусты цёмна-зялёны пакой. Будуць катаваць? Забіваць? Перасадзяць галаву, каб зрабіць «сваім», футурыстычна-прасунутым?

Прачынаюся.

Ня дай Божа патрапіць у будучыню чалавеку з мінулага! Лепш спачатку памерці...

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG