Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя закрые свабодны доступ уцекачам на сваю тэрыторыю


Мігранты на вакзале ў Вене 6 верасьня 2015 году
Мігранты на вакзале ў Вене 6 верасьня 2015 году

Канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файман заявіў, што захады, якія дазваляюць тысячам нелегалаў бесьперашкодна перасякаць мяжу, будуць адменены.

Як паведамляе Deutsche Welle, Аўстрыя заявіла, што адменіць надзвычайныя захады, якія дазваляюць тысячам нелегальных мігрантаў свабодна перабірацца з Вугоршчыны на тэрыторыю Аўстрыі і Нямеччыны, і паступова вернецца да «нармальнай сытуацыі». Пра гэта ў панядзелак, 7 верасьня, паведаміў канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файман. Паводле яго, рашэньне было прынята пасьля «інтэнсіўных перамоваў» з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам, які выступае катэгарычна супраць вольнага ўезду ўцекачоў з тэрыторыі яго краіны ў Аўстрыю і Нямеччыну.

«Мы заўсёды казалі, што стварылася надзвычайная абстаноўка, у якой трэба дзейнічаць хутка і гуманна. Мы дапамаглі больш чым 12 тысячам чалавек ва ўмовах крызісу. Цяпер мы павінны крок за крокам адмяняць надзвычайныя захады і рухацца да аднаўленьня нармальнай сытуацыі ў адпаведнасьці з законам і годнасьцю », - сказаў Файман ўвечары ў нядзелю, 6 верасьня.

Раней Аўстрыя адмяніла выбарачны пагранічны кантроль, які перашкаджае бескантрольнаму пранікненьню нелегальных уцекачоў на яе тэрыторыю. Падставай для гэтага паслужыла публікацыя ў СМІ фатаграфіі мёртвага дзіцяці, патанулага на шляху ў Эўропу. Пасьля таго, як Вена пагадзілася пайсьці на надзвычайныя захады, каб палегчыць лёс мігрантаў, што затрымаліся ў Будапэшце, увечары 5 верасьня Вугоршчына перавезла на аўстрыйскую мяжу больш за 100 аўтобусаў з уцекачамі, адзначае агенцтва Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG