Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзясяткі тысяч уцекачоў прыбылі ў Нямеччыну


Людзі адпачываюць у пункце рэгістрацыі для мігрантаў на галоўнай станцыі ў Мюнхене, Нямеччына, 5 верасьня 2015 году

Людзі адпачываюць у пункце рэгістрацыі для мігрантаў на галоўнай станцыі ў Мюнхене, Нямеччына, 5 верасьня 2015 году

Улады ФРГ паведамілі, што ацэньваюць колькасьць мігрантаў, якія прыбылі ў іх краіну ў нядзелю, прыкладна ў 10 000 чалавек. У мінулую суботу іх прыбыло 11 000.

Нямеччына заявіла, што згаджаецца прыняць усіх шукальнікаў прытулку, якія знаходзіліся на тэрыторыі Вугоршчыны, у сябе, пайшоўшы на выключэньне з нормаў Эўрапейскага зьвязу, якія патрабуюць рэгістраваць шукальнікаў прытулку ў першай жа краіне ЭЗ, у якую яны прыбываюць.

Гэтак жа на гэта выключэньне пагадзілася і Аўстрыя, якая прапусьціла мігрантаў з Вугоршчыны ў Нямеччыну праз сваю тэрыторыю. Але, як заявіў канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файманн, яго краіна плянуе паступова спыніць гэтыя надзвычайныя захады і вярнуцца да законных нормаў.

Папярэднія дні Вугоршчына, да якой дабраліся мігранты праз Сэрбію, некалькі дзён не выпускала дзясяткі тысяч уцекачоў у Аўстрыю, трымаючы іх у спэцыяльных лягерах і заяўляючы, што павінны быць выкананыя нормы Эўразьвязу, але ў суботу адкрыла мяжу.

Цяпер гэтыя тры краіны заявілі, што рашэньне прапусьціць мігрантаў было выклікана неабходнасьцю пазьбегнуць гуманітарнага крызісу, было яно аднаразовым і не стварае прэцэдэнту.

У апошні час вялікая колькасьць мігрантаў, пераважна з Сырыі, Аўганістану і Ірану, дабраліся да Вугоршчыны, дзе іх зьяўленьне выклікала шэраг рэзкіх крокаў улады: спачатку краіна старалася не пускаць, потым, спасылаючыся на правілы ЭЗ, не жадала выпускаць далей. Наяўнасьць такой колькасьці ўцекачоў у невялікай Вугоршчыне выклікала асьцярогі пра магчымасьць гуманітарнай катастрофы.

Вугоршчына - сотні мігрантаў крочаць па шашы ў кірунку да мяжы з Аўстрыяй, 4 верасьня 2015 году

Вугоршчына - сотні мігрантаў крочаць па шашы ў кірунку да мяжы з Аўстрыяй, 4 верасьня 2015 году

XS
SM
MD
LG