Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына за два дні прыняла 13 тысяч уцекачоў


Агульная колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Нямеччыну 5 і 6 верасьня, можа дасягнуць 17 тысяч чалавек, цытуе Deutsche Welle нямецкую фэдэральную паліцыю.

За апошнія два дні Нямеччына прыняла каля 13 тысяч уцекачоў з Блізкага Ўсходу, якія раней знаходзіліся на тэрыторыі Вугоршчыны. Большасьць з іх прыбылі праз Аўстрыю ў Мюнхен — каля 8000 чалавек 5 верасьня і каля 5000 чалавек 6 верасьня. Агульная колькасьць нелегальных мігрантаў, якія прыбылі за гэтыя два дні, можа дасягнуць 17 тысяч чалавек. Сытуацыя разьвіваецца «вельмі дынамічна», адзначыў у нядзелю, 6 верасьня, прадстаўнік фэдэральнай паліцыі ў Патсдаме.

Між тым кіраўнік ведамства фэдэральнага канцлера Пэтэр Альтмаер, заявіў, што падобныя паказьнікі — гэта выключэньне і не павінны паўтарацца штодня.

Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны, каля паловы ўцекачо якія прыбылі ў Баварыю 5 верасьня, ужо разьмеркаваны ў іншыя фэдэральныя зямлі. Частка мігрантаў, якія прыехалі 6 верасьня, таксама будзе адпраўлена ў іншыя рэгіёны, піша dpa.

Увечары 5 верасьня ўлады Вугоршчыны вырашылі даставіць уцекачоў, якія знаходзіліся на працягу ўжо некалькіх сутак на галоўным вакзале Будапэшту, да аўстрыйскай мяжы. Пасьля гэтага Вена і Бэрлін абвясьцілі пра гатовасьць прыняць гэтых людзей. Большасьць мігрантаў не застаюцца ў Аўстрыі, а ідуць далей у Нямеччыну.

XS
SM
MD
LG