Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг супраць «злодзеяў» у Кішынэве: пратэстоўцы заклікалі да датэрміновых выбараў


Каля 40 тысяч чалавек — паводле ацэнкі арганізатараў — сабраліся ў цэнтры Кішынэву і ўзялі ўдзел у мітынгу супраць «злодзеяў», арганізаваным Грамадзянскай плятформай «Годнасьць і ісьціна».

Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая патрабуе датэрміновых выбараў, адстаўкі прэзыдэнта Мікалая Цімафці і ўсіх кіраўнікоў юрыдычных установаў, у тым ліку пракуратуры і Нацыянальнага антыкарупцыйнага цэнтру, распавядае карэспандэнт Радыё Свабода ў Кішынэве.

Удзельнікі акцыі таксама патрабавалі выбараў прэзыдэнта прамым галасаваньнем і абралі нацыянальны камітэт, які падасьць гэтыя патрабаваньні кіраўніцтву краіны.

Выглядае, што мітынг можа ператварыцца ў пэрманэнтны пратэст, арганізатары папрасілі удзельнікаў прыйсьці з намётамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG