Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыі Лукашэнкі ахоўнай граматай беларускай дзяржаўнасьці назвалі мову, культуру і пісьменства


 Ігар Бузоўскі

Ігар Бузоўскі

«Мову, культуру, пісьменнасць можна назваць ахоўнай граматай беларускай дзяржаўнасці», заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Бузоўскі ў Шчучыне падчас правядзеньня Дня беларускага пісьменства, паведамляе БелТА.

«Гэта падмурак, на якім грунтуецца развіцьцё нашага грамадзтва. Наш сьвяты абавязак — захаваць яго і прымножыць», — падкрэсліў чыноўнік.

«Важна, што разуменьне гэтай увагі да вытокаў застанецца ў мясцовых жыхароў і пасьля мерапрыемстваў — яны будуць з задавальненьнем наведваць абноўленую бібліятэку імя Цёткі, новую кнігарню, адрэстаўраваную княскую сядзібу», падкрэсьліў Ігар Бузоўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG