Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры фільмы «Белсату» атрымалі ўзнагароды міжнародных фэстываляў ВІДЭА


Кадр зь фільму "Госьці"

Кадр зь фільму "Госьці"

Дакумэнтальная стужка Юрыя Каліны «Архімандрыт» атрымала адмысловую ўзнагароду Асацыяцыі кінематаграфістаў Расеі на І Міжнародным фэстывалі праваслаўных фільмаў «Моцныя духам», які прайшоў у сэрбскім горадзе Крушэвац. Гэта ўжо адзінаццатая ўзнагарода для фільму, які атрымліваў прызы на кінафэстывалях у Маскве, Кіеве, Менску, Днепрапятроўску, паведамляе Белсат.

Два дакумэнтальныя фільмы «Белсату» высока ацанілі на XI Міжнародным каталіцкім фэстывалі хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» у Менску.

Фільм Ірыны Булавінскай «Закапаная цывілізацыя» атрымаў узнагароду, прадстаўленую Польскім інстытутам нацыянальнай памяці.

Фільм Андрэя Куцілы «Госьці» быў уганараваны ўзнагародай журы за «прафэсійнае паказаньне ролі асобы ў чыненьні дабра».

XS
SM
MD
LG