Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кляўдыё Гуджэроцьці: «Прысутнасьць нунцыятуры азначае прысутнасьць Папы Рымскага ў Беларусі»


Кляўдыё Гуджэроцьці
Кляўдыё Гуджэроцьці

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці паведаміў, што будынак нунцыятуры, які будуецца ў Менску на Залатой Горцы, амаль завершаны. Пра гэта паведамляе Ватыканскае радыё.

«Прысутнасьць нунцыятуры азначае прысутнасьць Папы Рымскага ў Беларусі, у асобе Нунцыя, не ў часовай, але ў сталай форме. Гэта знак вялікай пашаны з боку Апостальскай Сталіцы і ўсяго Каталіцкага Касьцёла да Беларусі і імкненьня спрыяць будучыні, росквіту і міру.

Сьвяты Пасад ня мае ніякіх патрабаваньняў, а толькі хоча зрабіць уласны ўнёсак у падтрымку будучыні гэтага народа, які шмат пакутаваў», – падкрэсьліў Кляўдыё Гуджэроцьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG